Вітаўт Казіміравіч Пу́тна (, , вёска Мацканцы, Віленская губерня — , Масква, СССР) — савецкі ваенны дзеяч; камкор (1935). Расстраляны ў часе рэпрэсій у РСЧА (1937).
Біяграфія Сын селяніна-літоўца. У 1915 прызваны ў войска. Удзельнік Першай сусветнай вайны. У 1917 годзе скончыў школу прапаршчыкаў, камандаваў батальёнам. У лютым 1917 уступіў у РСДРП, бальшавік.
У красавіку 1918 годзе ўступіў у Чырвоную Армію. З траўня 1918 года — ваенкам Віцебскага ваеннага камісарыята, з верасня 1918 па травень 1919 камісар 1-й Смаленскай (пазней 26-я стралковая) дывізіі, з траўня 1919 года — камандзір 228-га Карэльскага палка, з ліпеня — камандзір 2-й брыгады гэтай дывізіі, са снежня 1919 годзе — начальнік 27-й стралковай дывізіі, якая дзейнічала на Усходнім фронце супраць калчакаўцаў.
Удзельнік задушэння Кранштацкага паўстання (1921) і падаўлення сялянскіх паўстанняў на Ніжняй Волзе.
У 1923 годзе прымыкаў да трацкісцкай апазіцыі, ад якой пасля адышоў. Вучыўся на Ваенна-акадэмічных курсах вышэйшай камскладу (1923). З 1923 года начальнік і камісар 2-й Маскоўскай пяхотнай школы, працаваў у цэнтральным апараце РСЧА, камандзір корпуса.
У Кітаі з 1923 года. Першы кіраўнік Калганскай групы ваенных саветнікаў.
У 1927—1931 гадах — ваенны аташэ ў Японіі, Фінляндыі, Германіі.
З 1934 года — ваенны аташэ ў Вялікабрытаніі.
У 1936 адкліканы ў СССР і 20 жніўня 1936 годзе арыштаваны (Справа Тухачэўскага). На следстве да яго ўжываліся катаванні. Прызнаў сябе вінаватым ва ўдзеле ў антысавецкай, трацкісцкай, ваенна-фашысцкай змове. Разам з Міхаілам Тухачэўскім, Іонам Якірам, Іеранімам Убарэвічам, спецыяльнай прысутнасцю Вярхоўнага суда СССР 11 чэрвеня 1937 года прысуджаны да смяротнага пакарання. У ноч на 12 чэрвеня расстраляны ў склепе Ваеннай калегіі Вярхоўнага Суда СССР. Рэабілітаваны 15 студзеня 1957 года.
Аўтар прац па гісторыі грамадзянскай вайны. Узнагароджаны трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР (1932).
Літаратура
Спасылкі Путна Витовт Казимирович // Вялікая Савецкая Энцыклапедыя
Катэгорыя:Ваенныя СССР Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР