Узбекскі лацінскі алфавіт — алфавіт узбекскай мовы на аснове лацінскага алфавіту. Сённяшняя версія распрацавана і ўведзена ў 1993 годзе. Перыяд, адведзены для пераходу ўсёй узбекскай друкарскай справы на новы алфавіт скончыўся ў 2005 годзе, але і дагэтуль тэксты ўзбекскай мовы друкуюцца ў двух алфавітах: лацініцы і кірыліцы.
Асаблівасці Асаблівасць цяперашняй версіі ўзбекскага алфавіту ў тым, што ён не выкарыстоўвае дыякрытыкаў — толькі стандартныя 25 літар з базавага лацінскага алфавіту + апостраф, які выкарыстоўваецца як мадыфікатар літар «o» і «g», а таксама абазначае ʔ (glottal stop).
Алфавіт Лацінскі алфавіт IPA A a /a, æ/ B b /b/ D d /d/ E e /e/ F f /ɸ/ Gg /g/ H h /h/ I i /i, ɨ/ J j /dʒ/ K k /k/ L l /l/ M m /m/ N n /n/ O o /ɒ/ P p /p/ Q q /q/ R r /r/ S s /s/ T t /t/ U u /u, y/ V v /w/ X x /χ/ Y y /j/ Z z /z/ O’ o’ /o, ø/ G’ g’ /ʁ/ Sh sh /ʃ/ Ch ch /tʃ/ ' /ʔ/
Катэгорыя:Лацінскі алфавіт Катэгорыя:Узбекская мова