Ахмедабад (, ) — горад у Індыі, самы вялікі горад штата Гуджарат і адзін з сямі мегаполісаў краіны з насельніцтвам 3,7 млн. чалавек.

Цэнтр тэкстыльнай прамысловасці падчас брытанскага панавання. У цяперашні час Ахмедабад ператварыўся ў высокаразвіты індустрыяльны цэнтр у галіне хіміі, фармацэўтыкі, машынабудавання. Гэта таксама адзін з галоўных гандлёвых цэнтраў краіны.

Насельніцтва вызнае індуізм, іслам і джайнізм. У горадзе неаднаразова адбываліся сутыкненні на рэлігійнай глебе.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Катэгорыя:Гарады Гуджарата