Квасе́вічы (, ) — аграгарадок у Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Квасевіцкага сельсавета.

Назва Беларускі савецкі географ В. Жучкевіч выводзіў назву вёскі ад прозвішча КвасевічВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 157..

З іншага боку, у гэтым рэгіёне (Індура) фіксавалася прозвішча Квас.https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-99D3-9DCH?i=1056&cat=2325243 Ёсць літоўскае Kvasas, памяншальнае Kvaselis, латышскае KvassLietuvių pavardžių žodynas. A-K. Vilnius, 1985. C. 1145.https://uzvardi.lv/surname/674603.

Геаграфія Знаходзіцца за 20 км у напрамку на захад ад горада Івацэвічы, за 147 км ад Брэста.

Гісторыя Да 1964 года вёска ўваходзіла ў склад Бялавіцкага сельсаветаРашэнні выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага, 14 красавіка і 1 чэрвеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061)., да 17 лістапада 1980 года — у склад Верашкоўскага сельсаветаРашэнне Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 36 (1662)..

Насельніцтва 1998 год — 680 жыхароў, 290 двароў.

Памятныя мясціны Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.

Літаратура  — С. 212.

Спасылкі

Катэгорыя:Квасевіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Івацэвіцкага раёна