Скураты́ (, ) — вёска ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Квасевіцкага сельсавета.
Гісторыя Упершыню ў пісьмовых крыніцах вёска згадваецца 23 кастрычніка 1597 года як вёска Косаўскай воласці Слонімскага павета, якая была ў арэндзе ў пана Дзмітрыя Васільевіча КіянінаАкты ВКЛ, т.14, ст.78. Сяло невялікае, ворнай зямлі было ўсяго “волок шесть, моркгов шестнадцать, прутов дванадцать пол”.
У 1846 у вёсцы было 42 дамы, у якіх пражывала 328 чалавек. Усе разам яны мелі 463 дзесяціны ворнай зямлі, 144 дзесяціны сенакосу. У вёсцы было 11 коней, 92 валы, 54 каровы, 140 авечак, 83 свінні, 9 пчаліных вульяў. За валоданне зямлёй сяляне павінны былі плаціць грашовы чынш.
у 1905 годзе ў вёсцы жылі 617 чалавекУказатель населения Гродненской губерни, 1905, ст.135.
Да 1964 года вёска ўваходзіла ў склад Бялавіцкага сельсаветаРашэнні выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага, 14 красавіка і 1 чэрвеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061)., да 17 лістапада 1980 года — у склад Верашкоўскага сельсаветаРашэнне Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 36 (1662)..
Насельніцтва 2009 год — 144 чалавекі
Вядомыя асобы Фама Фаміч Мажэйка — член-карэспандэнт НАН Беларусі, спецыяліст у галіне калоіднай хіміі і фізіка-хімічнай механікі. Яўген Аляксандравіч Казімірчык (нар. 1961) — беларускі палітык.
Спасылкі
Катэгорыя:Квасевіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Івацэвіцкага раёна