Падзеі 9 студзеня: У Рэймсе прайшла каранацыя французскага караля Філіпа V Высокага. Гэтая падзея замацавала Салічны закон, згодна з якім жанчыны пазбаўляліся права на ўспадкоўванне французскага трона. вясна: Вялікі князь маскоўскі Юрый Данілавіч атрымаў ярлык на вялікае княжанне ўладзімірскае, Узбек-хан выдаў замуж за яго сваю сястру Канчаку. 15 жніўня: Горад Люблін атрымаў магдэбургскае права граматай князя Польшчы Уладзіслава I Лакетка. лістапад: Цвярскі князь Міхаіл Яраславіч з саюзнікамі разбіў наўгародскае войска, пасля чаго заключыў мір з Наўгародскай рэспублікай. 22 снежня: Адбылася Барценеўская бітва войскаў цвярскога князя Міхаіла Яраславіча з аб’яднанымі сіламі вялікага князя ўладзімірскага Юрыя Данілавіча і ардынцаў пад камандаваннем Каўгадыя. На наступны дзень Міхаіл Яраславіч прыняў капітуляцыю Каўгадыя. Канчака, якая патрапіла ў палон, памерла ў Цверы. снежань: Кароль Швецыі Біргер падчас балю ў Нючэпінгу захапіў сваіх братоў Эрыка і Вальдэмара, што справакавала грамадзянскую вайну. Па ініцыятыве вялікага князя Гедзіміна створана праваслаўная Літоўская мітраполія з цэнтрам у Наваградку. Мітрапаліт Літоўскі Феафіл прысутнічаў на пасяджэнні Сінода ў Канстанцінопалі.

Нарадзіліся

Памерлі 7 лютага: Роберт дэ Клермон, французскі прынц 8 жніўня: Фушымі, імператар Японіі (нар. 1265)