Абенсберг () — горад у акрузе Кельхайм у Ніжняй Баварыі.

Размешчаны на рацэ Абенс, адным з прытокаў Дуная, на чыгуначнай лініі Інгальштат — Рэгенсбург; са старажытным замкам (былое месцазнаходжанне графаў Абенсбергаў).

Каля горада выяўлены рэшткі паселішчаў эпохі неаліту. Некаторыя гісторыкі лічылі, што Абенсберг — старажытнарымская Abusina Castra, або Abusinum, бо ў ім захаваліся сляды рымскага лагера. Самае ранняе пісьмовае згадванне аб пасяленні адносіцца да 1138 года. Атрымаў гарадскія правы каля 1400 годзе, замак быў разбураны падчас Трыццацігадовай вайны.

Пры Абенсберге Напалеон I у 1809 годзе разбіў левае крыло аўстрыйскай арміі эрцгерцага Карла пад камандаваннем эрцгерцага Людвіга і генерала Гілера.

Горад з’яўляецца цэнтрам вырошчвання спаржы і хмелю. Дзейнічаюць 3 прыватныя бровары.

У Абенсбергу нарадзіўся баварскі гісторык Ёган Георг Турмайр, які ўзяў сабе псеўданім Aventinus, у гонар якога ў горадзе ў 1861 годзе быў узведзены помнік.

Курорт з мінеральнымі ваннамі (з 1871 года). Лячэнне рэўматызму і падагры. Працуе Гарадскі музей.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Катэгорыя:Гарады Баварыі