__NOTOC__
23 мая (23 траўня) — сто сорак трэці (сто сорак чацвёрты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
1480: Пачалася аблога крэпасці на в. Родас, якая належала Ордэна гаспітальераў, войскамі Атаманскай Турцыі. 1588: У Кракаве адбылося ўрачыстае перапахаванне караля Стэфана Баторыя. 1618: Пратэстанцкае дваранства Прагі захапіла ўладу і выкінула каталіцкіх прадстаўнікоў у акно пражскай гарадской залы. 1761: Шчучыну нададзены герб. 1863: Фердынанд Ласаль заснаваў у Лейпцыгу першую працоўную партыю Германіі. 1915: Пачалася бамбардзіроўка Анконы флотам Аўстра-Венгрыі. 1940: Уінстан Чэрчыль абраны прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі. 1994: Залатую пальмавую галіну Канскага кінафестываля атрымаў фільм «Крымінальнае чытво» рэжысёра Квенціна Таранціна. 2021: Авіяцыйны інцыдэнт з рэйсам Ryanair 4978 у Беларусі.
Нарадзіліся thumb|left|120px|Марыя Канапніцкая 1052: Філіп I, кароль Францыі (пам. 29.7.1108) 1707: Карл Ліней, шведскі прыродазнавец (пам. 10.1.1778) 1790: Жуль Себасцьен Сезар Дзюмон-Дзюрвіль, французскі падарожнік, акіянограф (пам. 8.5.1842) 1842: Марыя Канапніцкая, польская пісьменніца, паэтэса, перакладчыца (пам. 8.10.1910) 1910: Франц Клайн, амерыканскі мастак 1911: Пауль Маер, каталіцкі кардынал (пам. 30.4.2010) 1928: Розмары Клуні, эстрадная спявачка (пам. 29.6.2002) 1934: Роберт Муг, амерыканскі вынаходнік 1949: Алан Гарсія, перуанскі палітык, прэзідэнт Перу (пам. 17.4.2019) 1959: Аляксандр Смалянчук, беларускі гісторык 1972: Рубенс Барыкела, бразільскі аўтагоншчык Формулы-1 1974: Моніка Наранха, іспанская спявачка 1991: Лена Маер-Ландрут, нямецкая спявачка 1997: Касандра Багран, французская трыятланістка, алімпійская чэмпіёнка
Памерлі
1173: Еўфрасіння Полацкая, княжна полацкая, прылічаная да святых (нар. 5.1.1104) 1498: Джыралама Саванарола, фларэнційскі грамадскі дзеяч, заснавальнік Фларэнційскай рэспублікі, паэт, каталіцкі багаслоў 1524: Ісмаіл I, шахіншах Персіі 1648: Луі Ленен, французскі мастак 1753: Францішка Уршуля Радзівіл, пісьменніца, першая ў ВКЛ жанчына-драматург (нар. 13.2.1705) 1871: Яраслаў Дамброўскі, польскі і французскі рэвалюцыянер і вайсковы дзеяч (нар. 13.11.1836) 1906: Генрых Ібсен, нарвежскі драматург (нар. 20.3.1828) 1937: Джон Дэвісан Ракфелер, амерыканскі прадпрымальнік, філантроп 1946: Канстанцін Езавітаў, беларускі палітычны, грамадскі і ваенны дзеяч, публіцыст, перакладчык і педагог (нар. 5.11.1893) 1956: Густаў Суйтс, эстонскі паэт 1986: Стэрлінг Хэйдэн, амерыканскі акцёр 1987: Канстанцін Лукашоў, беларускі навуковец 1992: Уладзімір Бакуновіч, беларускі грамадскі дзеяч, эканаміст (нар. 10.12.1926) 1996: Уладзімір Карват, беларускі ваенны лётчык першага класа, падпалкоўнік, першы Герой Беларусі (нар. 28.11.1958) 2007: Уладзімір Гуркоў, беларускі этнограф (нар. 2.1.1931)
Святкуюць Пакістан: Дзень Рэспублікі.
523