Альфонс X Мудры (; 23 лістапада 1221, Таледа — 4 красавіка 1284, Севілья) — кароль Кастыліі і Леона з 1252 па 1284 гг. Старэйшы сын Фердынанда III Кастыльскага і Лізаветы Гогенштаўфен, дачкі Філіпа Швабскага.

Біяграфія

Пры Альфонсе X быў выдадзены зборнік законаў і складзены астранамічныя табліцы, якія атрымалі назву «Альфонсавых». Ініцыяваў складанне збору законаў — «Сем частак права», а таксама гісторыі Іспаніі, першых падобных прац, напісаных на іспанскай мове (кастыльяна), а апроч іх — пераклады навуковых тэкстаў з арабскага на іспанскі.

thumb|left|Альфонса Мудры і яго двор. Альфонс X з’яўляецца складальнікам і выдаўцом зборніка Las Cantigas de Santa Maria і некаторыя з песень, напрыклад «Quen a omagen da Virgen» прыпісваюцца яму. Пісаў вершы, галоўным чынам хвалы Дзеве Марыі.

Альфонс патраціў амаль 20 гадоў на тое, каб стаць імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі, супрацьдзейнічаючы англійскаму прэтэндэнту — Рычарду, графу Карнуольскаму; пакуль той не памёр у 1272 годзе і Папа Грыгорый X не пераканаў Альфонса пакінуць свае прэтэнзіі.

Альфонсу не атрымалася завяршыць крыжовы паход, пачаты яго бацькам Фердынандам III супраць маўраў у Паўднёвай Іспаніі, але ён адваяваў Херэс у 1255 годзе і Кадыс у 1262 годзе.

Спробы ўстанавіць прававую аднолькавасць і павялічыць падаткі нараўне з канфліктам з-за пераходу ў спадчыну прастола заахвоцілі сына Альфонса Санча IV падняць паўстанне ў 1282 годзе і ізаляваць Альфонса ў Севільі, дзе ён і памёр.

У яго гонар названы кратар Альфонса на Месяцы.

Шлюбы і дзеці

thumb|260 px|Статуя Альфонса X у Мадрыдзе (1892). Жонка: (з 26 снежня 1246 года) Віяланта Арагонская (1236—1301), дачка Хаймэ I Заваёўніка, караля Арагона, і Іяланды Венгерскай. З прычыны юнага ўзросту жонкі шлюб на працягу некалькіх гадоў не быў ажыццёўлены, але потым яны нарадзілі на свет 12 дзяцей. Фернанда (? — памёр у маленстве) Берэнгарыя (кастрычнік або лістапад 1253—1284) Беатрыса (лістапад або снежань 1254—1280) Фердынанд дэ ла Серда (23 кастрычніка 1255 — 25 ліпеня 1275), муж Бланкі, дачкі Людовіка Святога, караля Францыі Леанора (1257—1275) Санча IV (12 мая 1258 — 25 красавіка 1295), пераемнік Альфонса X на каралеўскім троне Кастыліі і Леона Канстанцыя (1258 — 22 жніўня 1280) Педра (чэрвень 1260 — 10 кастрычніка 1283) Хуан (сакавік або красавік 1262 — 25 чэрвеня 1319) Ізабела (? — памерла ў маленстве) Віяланта (1265—1296), жонка Дыега Лопеса дэ Хара Хаймэ (жнівень 1266 — 9 жніўня 1284) Акрамя таго Альфонс X меў некалькіх пазашлюбных дзяцей. Беатрыса жонка Афонсу III, караля Партугаліі Марцін Урака

Літаратура

Альтамира-и-Кревеа Рафаэль. История Средневековой Испании / Перевод с испанского Е. А. Вадковской и О. М. Гармсен. — СПб.: «Евразия», 2003. — 608 с. — 1 500 экз. — ISBN 5-8071-0128-6 Корсунский А. Р. История Испании IX—XIII веков (Социально-экономические отношения и политический строй Астуро-Леонского и Леоно-Кастильского королевства). Учебное пособие. — М.: Высшая школа, 1976. — 139 с.

Спасылкі

Alfonso X King of Castilla & León, at Cancioneros Musicales Españoles.

Катэгорыя:Кіраўнікі Кастыліі Катэгорыя:Кіраўнікі Леона Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XIII стагоддзя Катэгорыя:Каралі германскія