Падзеі 8 лютага: Іаан VI Кантакузін увайшоў у Канстанцінопаль, што паклала канец грамадзянскай вайне ў Візантыі. май: У Рыме адбылося народнае паўстанне, Кола дзі Рыенца абвясціў сябе трыбунам і спрабаваў адрадзіць рэспубліку. 4 жніўня: Пасля адзінаццацімесячнай аблогі англійскі кароль Эдуард III захапіў французскі горад-порт Кале. кастрычнік: Генуэзскія гандляры, што ўцяклі з абложанай манголамі Кафы, прывезлі чуму на Сіцылію, адтуль «чорная смерць» пачала распаўсюджвацца па Еўропе і Міжземнамор’і.

Нарадзіліся 25 сакавіка: Кацярына Сіенская, каталіцкая святая

Памерлі 13 жніўня: Жанна II (графіня Артуа) (нар. 2.5.1308) 11 кастрычніка: Людовік IV (імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі)