«El cóndor pasa» () — песня з аднаіменнай сарсуэлы, напісаная перуанскім кампазітарам Даніэлем Роблесам у 1913 на матыў традыцыйных народных мелодый жыхароў Анд.

У 1960-х група «Los Incas» выступіла з гэтай песняй у Парыжы, дзе як пачуў Пол Сайман, які пазней напісаў кавер-версію з новымі словамі. Песня стала сусветна вядомай дзякуючы выхаду ў альбоме Саймана і Гарфанкеля «Bridge Over Troubled Water» у 1970 пад назвай «El Condor Pasa (If I Could)».

У 2004 песня «El Condor Pasa» была прызнаная нацыянальным здабыткам і культурнай спадчынай Перу. Арыгінальны тэкст (на мове кечуа) Yaw kuntur llaqtay urqupi tiyaq maymantan qawamuwachkanki, kuntur, kuntur apayllaway llaqtanchikman, wasinchikman chay chiri urqupi, kutiytan munani, kuntur, kuntur.

Qusqu llaqtapin plaza-challanpin suyaykamullaway, Machu piqchupi Huayna piqchupi purikunanchiqpaq.

Пераклад О, магутны Кондар, уладар нябёсаў, аднясі мяне дамоў, на вяршыні Андаў! О, Кондар! Я хачу вярнуцца ў родныя мясціны, каб быць разам з маімі братамі інкамі. Аб гэтым я больш за ўсё сумую. О, Кондар!

Чакайце мяне ў Куска, на галоўнай плошчы, І мы зможам разам прагуляцца ў Мачу-Пічу і Гаяна-Пічу.

Катэгорыя:Песні 1913 года Катэгорыя:Музыка Перу