П’ер Кардэн (, ; , Сан-Б’яджа-дзі-Калальта, Італія — ) — французскі мадэльер італьянскага паходжання. Адзін з самых уплывовых у гісторыі высокай моды. Быў першым куцюр’е, які пачаў прадаваць свае сукенкі і парфум па ніжэйшых коштах, зрабіўшы іх больш даступнымі шырокаму колу людзей.
Біяграфічныя звесткі З 1947 года працаваў у Крысціяна Дыёра, у 1950 годзе заснаваў уласны дом моды. Аддаваў перавагу абстрактнаму, геаметрычнаму дызайну, які часцяком мала адпавядаў паўсядзённым клопатам. Адзін з першапраходцаў стылю унісекс (калекцыя 1958), лічыўся авангардыстам ад моды.
Запатэнтаваў больш за 500 вынаходак, такіх як каляровыя панчохі і высокія боты, міні-сарафаны, гальштукі «ў кветачку», доўгія пінжакі без каўняра, вузкія штаны на гузіках, першапачаткова створаныя для «Бітлз». У 1970 годзе П’ер Кардэн ствараў дызайн для НАСАПамёр П'ер Кардэн.
Памёр 29 снежня 2020 года ў Нёі-сюр-СенFrench fashion designer Pierre Cardin dies at 98.
Узнагароды Камандор ордэна Ганаровага легіёна Камандор Нацыянальнага ордэна «За заслугі» Кавалер ордэна мастацтваў і літаратуры Ордэн Францыска Скарыны (2004, Беларусь)
Спасылкі
Афіцыйны сайт «Sculptures Utilitaires» Афіцыйны сайт месье П’ера Кардэна
Катэгорыя:Мадэльеры Францыі Катэгорыя:Мадэльеры Італіі Катэгорыя:Замежныя члены РАМ