Нацыянальная акадэмія навук ЗША () — вядучая навуковая арганізацыя ЗША, утворана 3 сакавіка 1863 г. актам Кангрэса, падпісаным прэзідэнтам Аўраамам Лінкальнам.
Акадэмія служыць «дарадцам нацыі ў пытаннях навукі, тэхнікі і медыцыны». Члены акадэміі працуюць на грамадскіх пачатках.
У акадэміі каля 2000 правадзейных членаў і 350 замежных. Сярод акадэмікаў — каля 200 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі. Новыя акадэмікі выбіраюцца пажыццёва, тайным галасаваннем правадзейных членаў. Абранне ў акадэмікі лічыцца адным з найбольш ганаровых знакаў прызнання навуковых заслуг.
Спасылкі
Афіцыйны сайт Нацыянальнай акадэміі навук ЗША .
Катэгорыя:Падзеі 3 сакавіка Катэгорыя:З’явіліся ў 1863 годзе Катэгорыя:Нацыянальныя акадэміі Катэгорыя:Навуковыя таварыствы ЗША