Грыгорый II (; 669 — 11 лютага 731) — Папа Рымскі з 19 мая 715 да 11 лютага 731 года.
Біяграфія
Бацька Грыгорыя — рымлянін Марцэла са старадаўняга і шляхетнага роду. Па пазнейшых дадзеных, Грыгорый быў сваяком Папы Бенедыкта II, аднак праверыць гэтыя звесткі немагчыма. У маладосці Грыгорый быў у палоне ў лангабардаў, але здолеў выкупіцца. У час пантыфікату Грыгорый клапаціўся пра місіянерства ў Германіі, Англіі і Ірландыі.
Папа з аднаго боку зрабіў усё, каб не ваяваць з лангабардамі (кароль Ліўтпранд), а з другога боку пачаў аднаўляць рымскія сцены.
Пры Грыгорыю II у 725 годзе пачалася барацьба супраць іканаборства. Ён адлучыў ад царквы імператара-іканаборца Льва III Ісаўра. Няўдалы замах на Папу па заданні візантыйскага імператара прывёў да паўстання ў Італіі супраць Канстанцінопаля.
Спасылкі Pope St. Gregory II / Catholic Encyclopedia
Катэгорыя:Святыя паводле алфавіта Катэгорыя:Кананізаваныя Папы Рымскія Катэгорыя:Каталіцкія святыя Катэгорыя:Святыя Італіі Катэгорыя:Хрысціянскія святыя VIII стагоддзя Катэгорыя:Царкоўныя дзеячы VIII стагоддзя Катэгорыя:Папы Рымскія