Каралеўскі палац у Бруселі (, ) — афіцыйная рэзідэнцыя бельгійскага манарха, размешчаная ў цэнтры сталіцы ў Брусельскім парку.

Бельгійская каралеўская сям’я насамрэч пражывае ў Лакенскім палацы, размешчаным у брусельскім раёне Лакен. Каралеўскі палац жа выкарыстоўваецца каралём галоўным чынам як месца для афіцыйных мерапрыемстваў.Каралеўскі Палац у Бруселі

Сучасны фасад у стылі класіцызму з’явіўся толькі ў 1900-я гады. Сам жа будынак палаца пачалі будаваць у канцы XVIII стагоддзя. Да гэтага на гэтым месцы знаходзіўся Каўдэнберг, замак-рэзідэнцыя герцагаў Брабанцкіх, пабудаваны меркавана ў канцы XI стагоддзя і знішчаны пажарам у 1731 годзе.Гісторыя Бруселя

Каралеўскі палац не варта блытаць з Домам караля («Хлебным домам») на плошчы Гран-Плас, які, нягледзячы на назву і размяшчэнне ў гістарычным цэнтры Бруселя, ніколі не выкарыстоўваўся для патрэб манархаў.

Спасылкі

Palace of Brussels — старонка Каралеўскага палаца ў Бруселі.

Катэгорыя:Палацы Бельгіі Катэгорыя:Славутасці Бруселя