Ян XVIII (; свецкае імя: Джавані Фазана, ; (? — 18 ліпеня 1009, Рым) — Папа Рымскі з студзеня 1004 да 18 ліпеня 1009.

Біяграфія

Ян нарадзіўся ў мястэчку Рапагнана блізу Асколі-Пічэна, да прысвячэння Фазаніус. Ён быў сынам рымскага святара Леа. Параўнальна працяглае праўленне Яна было спакойна і нічым не характэрна, бо Папа вымушаны быў балансаваць паміж сям’ёй Крэсчэнца, імператарам Генрыхам II Святым і маркграф Ардуінам, а Рым пакутаваў ад чумы і набегаў сарацынаў. Тым не менш, ён заснаваў дыяцэзію ў Бамбергу і заахвочваў місіянерства сярод славян.

Катэгорыя:Постаці Бамберга Катэгорыя:Царкоўныя дзеячы XI стагоддзя Катэгорыя:Папы Рымскія