Жуан (Іаан) III (; , палац Alcáçova, замак Святога Георгія, Лісабон, Партугалія — , палац Рыбейра, Лісабон, Партугалія) — кароль Партугаліі і Альгарвы (1521—1557), пляменнік Жуана II, сын Мануэла I Вялікага.
Кіраванне Пры ім была заснавана бразільская калонія, партугальцы авалодалі Малукскімі астравамі, адноўлены ўніверсітэт у Каімбры, прыняты езуіты і ўведзена інквізіцыя. Па сваіх маштабах праследаванне ератыкоў у Партугаліі перасягнула нават тое, што вытваралася ў іншых частках Пірэнейскага паўвострава. Езуіты набылі велізарны ўплыў у краіне. Кароль, каралева і інфанты слухаліся іх намоў. Езуіты пракраліся ва ўсе слаі грамадства, авалодалі ўніверсітэтамі і сталі панаваць над грамадскім жыццём Партугаліі.
Сям’я З 1525 года жанаты з дачкой караля Кастыліі Філіпа I Кацярыне Аўстрыйскай. Ад гэтага шлюбу нарадзіліся: Афонсу (1526) Марыя (1527—1545) — жонка караля Іспаніі Філіпа II Ізабела (1529) Беатрыса (1530) Мануэль (1531—1537) Філіп (1533—1539) Дыніш (1535—1537) Жуан Мануэль (1537—1554) — муж Хуаны Аўстрыйскай Антоніа (1539—1540)
Усе шэсць сыноў Жуана III памерлі раней за свайго бацьку, таму карону ўспадкаваў яго ўнук Себасцьян, сын прынца Жуана. Жуан III быў прыхільнікам Карла V.
Катэгорыя:Кіраўнікі XVI стагоддзя Катэгорыя:Авіская дынастыя Катэгорыя:Каралі партугальскія