Мельбурнскі музей () размяшчаецца ў парку Карлтан-Гардэнс , Мельбурн, Аўстралія. У гэтым жа парку, непасрэдна насупраць будынкі музея, размяшчаецца іншая важная славутасць горада — Каралеўскі выставачны цэнтр. Мельбурнскі музей лічыцца найбуйнейшым музеем у Паўднёвым паўшар’і.
Экспазіцыі музея размешчаны ў сямі асноўных галерэях, дзіцячай галерэі, а таксама адмысловай трохузроўневай галерэі, прызначанай для часовых экспазіцый.
У будынку музея, апроч асноўных выстаў, размяшчаюцца таксама некалькі глядзельных зал і тэатраў. Сярод іх Амфітэатр Сіднея Маера і тэатр Зэ Эдж. На ніжнім узроўні музея размешчаны Дыскаверы-Сентэр, грамадскі даследчы цэнтр. На гэтым жа ўзроўні размешчаны кінатэатр IMAX, у якім можна паглядзець аб’ёмныя і дакументальныя фільмы. Акрамя таго, у музеі знаходзяцца кафэ і сувенірная крама.
Спасылкі http://museumvictoria.com.au/melbournemuseum/
Катэгорыя:Мельбурн Катэгорыя:Архітэктура Аўстраліі