Ёрк () — паўвостраў у Аўстраліі паміж залівамі Спенсар і Сент-Вінсент.

Геаграфія

Паўвостраў Ёрк размешчаны ў аўстралійскім штаце Паўднёвая Аўстралія, прыкладна ў 150 км ад горада Адэлаіды. Контур паўвострава мае форму бота, які крыху нагадвае Апенінскі паўвостраў.

Паўвостраў Ёрк абмываецца на захадзе залівам Спенсар, які аддзяляе яго ад паўвострава Эйр, а на ўсходзе — залівам Сент-Вінсент, які аддзяляе яго ад горада Адэлаіда і паўвострава Фларо. На поўдні паўвостраў Ёрк адлучаны пралівам Інвестыгейтар ад вострава Кенгуру.

Даўжыня паўвострава, які распасціраецца ад мыса Спенсар на поўдні да Порта-Бротана на поўначы, складае каля 240 км, шырыня — 48 км. Плошча — 4200 км², даўжыня берагавой лініі — 563 км. Найвышэйшы пункт паўвострава дасягае 244 м. Сталыя рэкі адсутнічаюць. Максімальная тэмпература ўлетку — 40 ºC, мінімальная ўзімку — 4 ºC.

У паўднёва-заходняй частцы паўвострава размешчаны Нацыянальны парк Інс ().

Спасылкі

Yorke Peninsula Website http://www.deh.sa.gov.au/biodiversity/bcp/flora_fauna.html http://www.yorkeregion.on.net/map.htm

Катэгорыя:Паўвостравы Аўстраліі Катэгорыя:Геаграфія Паўднёвай Аўстраліі