Падзеі 14 красавіка: Пачатак валадарства Жыгімонта Кейстутавіча, вялікага князя літоўскага, які не ўсімі часткамі Вялікага Княства Літоўскага прызнаваўся за законнага валадара. 15 красавіка: Вялікі князь літоўскі Жыгімонт Кейстутавіч аднавіў дзяржаўную унію з Польшчай, скасаваную Свідрыгайлам. 15 кастрычніка: Падпісана Гарадзенская унія, палітычны акт дзяржаўнага саюза Польшчы і ВКЛ. Прывілей польскага караля Ягайлы ўраўноўваў буйнейшых феадалаў праваслаўнага веравызнання ў некаторых правах з феадаламі каталіцкага веравызнання. 1 верасня: Князі Жыгімонт Кейстутавіч і Сямён Іванавіч Гальшанскі здзейснілі ў Ашмяне спробу замах на влікага князя Свідрыгайлу, але той уратаваўся і ўцёк у Полацк. 8 снежня: Ашмянская бітва паміж войскамі вялікіх князёў Свідрыгайлы і Жыгімонта Кейстутавіча, першая буйная бітва феадальнай вайны ў ВКЛ.

Нарадзіліся 30 сакавіка: Мехмед II, султан Асманскай імперыі

Памерлі