Ануча (таксама Гануча) — лапік тканіны (звычайна старой), які ўжываецца для ўборкі, выцірання, абіркі.

Ужыванне Ачыстка паверхняў ад разнастайных забруджванняў. Як правіла, выкарыстоўваецца ў якасці анучы старая, непрыдатная больш ні для чаго тканіна, або адмыслова вырабленая ануча для ўборкі. Анучы са старой матэрыі завуцца рыззём. Анучы таксама выпускаюцца лёгкай прамысловасцю. У якасці матэрыялу для вырабу анучы можа выкарыстоўвацца бавоўна ці віскоза. Анучы выкарыстоўваюць у сваёй прафесійнай дзейнасці дворнікі, прыбіральшчыцы, хатнія гаспадыні і інш.

Іншае Ануча, гэта таксама: ТСБМ-2005, таксама тут . Модная адзежа (гутарковае, няўхвальнае). Бесхарактарны, слабавольны чалавек (гутарковае, грэблівае). Кавалак тканіны, якой абмотваюць ногі перш чым абуцца. Маўчаць у анучку (гутарковае, жартаўлівае) — тое ж, што памоўчваць.

Гл. таксама Сурвэтка Рыззё

Катэгорыя:Прадметы побыту Катэгорыя:Прадукцыя лёгкай прамысловасці