Жанна (Іаана) (, 23 красавіка 1464 — 4 лютага 1505) — французская каралева, каталіцкая святая.
Дачка Людовіка XI, караля Францыі. Па загаду бацькі выйшла замуж 8 верасня 1476 г. за герцага Арлеанскага, які, уступіўшы на пасад як Людовік XII, развёўся з ёй на падставе занадта блізкага сваяцтва з жонкай. Пасля гэтага Людовік ажаніўся з удавой свайго папярэдніка, Карла VIII, Ганнай Брэтонскай. Жанна атрымала тытул герцагіні Берыйскай, пасялілася ў Буржы і заснавала ордэн анунцыятак.
У 1742 годзе Папа Бенедыкт XIV прызнаў яе блажэннай. Кананізавана ў 1950 годзе.
Спасылкі
Катэгорыя:Каралевы і імператрыцы Францыі Катэгорыя:Святыя паводле алфавіта Катэгорыя:Валуа Катэгорыя:Каталіцкія святыя Катэгорыя:Хрысціянскія святыя XVI стагоддзя Катэгорыя:Кананізаваныя каралевы Катэгорыя:Кананізаваныя ў XX стагоддзі