Андрыс Бэрзіньш (; , Нітаўрэ, Латвійская ССР, СССР) — латвійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Прэзідэнт Латвіі (з 8 ліпеня 2011 года). Прадпрымальнік. Мільянер.
Кар’ера ў савецкі перыяд З 1970 года — інжынер, пасля — дырэктар прадпрыемства «Электрон». Быў членам КПСС.
З 1988 года — намеснік Міністра бытавых паслуг Латвійскай ССР. Узначальваў Савет народных дэпутатаў і выканкам Валміерскага раёна.
У 1990 годзе быў абраны ў Вярхоўны савет Латвіі, працаваў у фракцыі Народнага фронту Латвіі. 4 мая 1990 года галасаваў за аднаўленне незалежнасці.
Кар’ера ў незалежнай Латвіі У 1993 годзе ўзначаліў фонд прыватызацыі пры Банку Латвіі.
У 1993—2004 гадах — прэзідэнт АТ Latvijas Unibanka.
Са снежня 2006 года па красавік 2009 года — старшыня савета Latvenergo.
У 2006—2010 гадах на грамадскіх пачатках працаваў прэзідэнтам Гандлёва-прамысловай палаты.
Працаваў дарадчыкам прэзідэнта Skandinaviska Enskilda Bank, AS Unibanka
Пасля сыходу на пенсію Бэрзіньш вярнуўся ў актыўную палітыку. У 2005 годзе ён стаў кандыдатам у дэпутаты думы Рыгі ад Саюза зялёных і сялян (СЗК).
З 2 лістапада 2010 года — дэпутат 10-га Сейма Латвіі і член фракцыі СЗК. З 4 лістапада 2010 года — сябра, а з 8 лістапада — старшыня камітэта па эканамічнай, сельскагаспадарчай, экалагічнай і рэгіянальнай палітыцы Сейма. З 4 лістапада 2010 года — член Камісіі па запытах Сейма. З 17 сакавіка 2011 года па 25 мая 2011 года — член Парламенцкай камісіі па расследаванні ў сувязі з меркаванай незаконнай дзейнасцю па паглынанні і рэструктурызацыі АТ Parex Bank.
Катэгорыя:Прэзідэнты Латвіі Катэгорыя:Банкіры Латвіі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Латвійскай Рэспублікі Катэгорыя:Дэпутаты Дзясятага Сейма Латвіі Катэгорыя:Прадпрымальнікі Латвіі Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Мільянеры