Нацыянальны археалагічны музей () — размешчаны ў Лісабоне, Партугалія.
Музей заснаваны ў 1893 годзе па каралеўскаму дэкрэту. Установа стала працягам антрапалагічнага музея і была падзелена на два аддзела: археалогію да XVIII стагоддзя і сучасную частку. Дырэктарам стаў вядомы партугальскі этнограф Жазэ дэ Васканселас. У 1903 годзе музей заняў заходняе крыло манастыра Жэронімуш. У 1976 годзе музей быў зачынены для публікі аж да 1980 года, за выключэннем часавых выстаў. 2 жніўня 1980 года было прынята рашэнне пра памяншэнне плошчы музея да 14 тыс. кв. м. (замест 18 тыс. кв. м). Таксама ў 1980 годзе была прадпрынята поўная рэарганізацыя выставачных зал і дапаможных памяшканняў. У 1984 годзе музей пераехаў у новы будынак, і яго плошча склала 40 тыс. кв. м., тады ж яму быў прысвоены статус Нацыянальнага музея
У калекцыях і зборах музея прадстаўлены этнаграфічныя і археалагічныя знаходкі ў вобласці керамікі, скульптуры, мазаікі, вытворчасці шкла. Адмысловую цікавасць уяўляюць кельцкія залатыя і срэбныя ўпрыгожванні, а таксама егіпецкія старажытнасці.
Спасылкі Official site of the Museu Nacional de Arqueologia (Portuguese and English) Database of the collections of Portuguese Museums (Matriznet) Article on the Religions of Lusitania exhibition (in Portuguese)
Катэгорыя:Археалагічныя музеі Катэгорыя:Музеі Лісабона