Япет — дваццаць чацвёрты з 62 вядомых спадарожнікаў Сатурна і трэцім па велічыні. Вядомы таксама як Сатурн VIII.

У грэчаскай міфалогіі Япет быў тытанам, сынам Урана, бацькам Праметэя і Атланта і продкам чалавечай расы.

Спадарожнік быў адкрыты Джавані Даменіка Касіні ў 1671 годзе.

Маючы шчыльнасць толькі 1,083 г/см ³, Япет павінен складацца амаль цалкам з вадзянога лёду.

Усе спадарожнікі Сатурна, акрамя Япета і Фебы, знаходзяцца амаль у плоскасці экватара Сатурна. Арбіта Япета нахіленая на 15,47°.

Крыніцы

Літаратура БЭ ў 18 тамах. Т.15, Мн., 2002, С.93: Спадарожнікі планет

Катэгорыя:Спадарожнікі Сатурна Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1671 годзе Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, якія адкрыў Джавані Даменіка Касіні