міні|Галілеевы спадарожнікі: Іо, Еўропа, Ганімед, Каліста Спадарожнікі Юпітэра — натуральныя спадарожнікі планеты Юпітэр. Налічваецца 67 спадарожнікаў Юпітэра — найбольшая колькасць адкрытых спадарожнікаў сярод усіх планет Сонечнай сістэмы. Акрамя таго, у Юпітэра ёсць сістэма кольцаў.
У 1610 годзе Галілеа Галілей, назіраючы Юпітэр у тэлескоп, адкрыў чатыры найболей буйных спадарожніка — Іо, Еўропа, Ганімед і Каліста, якія цяпер носяць назву «галілеевых». Яны яркія і круцяцца па досыць аддаленых ад планеты арбітах, так што іх лёгка адрозніць нават у палявы бінокль. Першынства ў адкрыцці спадарожнікаў аспрэчваў таксама нямецкі астраном Сімон Марыус, які пазней даў ім назвы, узяўшы імёны са старажытнагрэчаскіх міфаў.
Дзякуючы наземным назіранням сістэмы Юпітэра, да канца 1970-х гадоў было вядома 13 спадарожнікаў. У 1979 годзе, здзяйсняючы пралёт міма Юпітэра, касмічны апарат «Вояджэр-1» выявіў яшчэ тры спадарожнікі.
Пачынаючы з 1999 года, з дапамогай наземных тэлескопаў новага пакалення былі адкрытыя яшчэ 47 спадарожнікаў Юпітэра, пераважная большасць з якіх маюць дыяметр у 2-4 кіламетры.
+ Параметры некаторых спадарожнікаў Назва Дыяметр ™ Маса (кг) Радыус арбіты ™ Перыяд (д) Нахіл (°) да экватара Юпітэра Эксцэнтрысітэт Група Метыда 47 1,2×1017 127 690IAU-MPC Satellites Ephemeris Service 0,294780JPL/NASA 0,000° 0,0012 Група Амальтэі Адрастэя 26×20×16 7,5×1015 128690 0,29826 0,000° 0,0018 Амальтэя 262×146×134 2,1×1018 181 170 0,49817905 0,360° 0,0031 Тэба 110×90 1,5×1018 221 700 0,6745 0,901° 0,0177 Іо 3660.0×3637,4×3630,6 8,9×1022 421 700 1,769137786 0,050° 0,0041 Галілеевы спадарожнікі Еўропа 3121,6 4,8×1022 671 034 3,551181041 0,471° 0,0094 Ганімед 5262,4 1.5×1023 1 070 412 7,15455296 0,204° 0,0011 Каліста 4820,6 1,1×1023 1 882 709 16,6890184 0,205° 0,0074 Феміста 8 6,9×1014 7 391 645 129,827611 15,346° 0,2006 Леда 20 1,1×1016 11 097 245 238,824159 27,210° 0,1854 Група Гімаліі Гімалія 170 6.7×1018 11 432 435 249,726305 29,590° 0,1443 Лісітэя 36 6.3×1016 11 653 225 256,995413 25,771° 0,1132 Элара 86 8,7×1017 11 683 115 257,984888 30,663° 0,1723 Ананке 28 3.0×1016 20 815 225 613,518491 149,526° 0,3963 Кармэ 46 1.3×1017 23 734 465 747,008062 120,659° 0,3122 Пасіфэ 60 3.0×1017 24 094 770 764,082032 143,037° 0,2953 Сінопэ 38 7.5×1016 24 214 390 769,779665 146,657° 0,2468
Каліроеhttp://www.iki.rssi.ru/hend/Dictionary/Jupiter.htm Іакастэ Гарпаліке Праксідыке Каліке Тайгетэ Ісаноэ Эрыномэ Мегаклітэ Аўтаное Тыёнэ Герміпэhttp://lnfm1.sai.msu.ru/neb/rw/natsat/jup_new.htm Этнэ Эўрыдомэ Эвантэ Эўпорыэ Артазіэ Спондэ Кале Пазіфеэ Каліхорэhttp://community.livejournal.com/astronomy_ru/48890.html Халдэнэ Карпа Мнемэ Тэльксіноэ Геліке Гегемонэ Кіленэ Архэ Эўкеладэ Аойдэ Корэhttp://lnfm1.sai.msu.ru/neb/nss/nssre10r.htm
Крыніцы
Літаратура БЭ ў 18 тамах. Т.15, Мн., 2002, С.93: Спадарожнікі планет
Спасылкі
Спадарожнікі Юпітэра Jupiter's Known Satellites