Чачэрскі шклозавод — колішняе прадпрыемства, якое дзейнічала ў 1780—1879 гадах ва ўрочышчы Асінаўка Рагачоўскага павета (цяпер у межах г. Чачэрск Гомельскай вобласці).
Вырабляў бутэлькі, слоікі, багемскае, белае ліставое і аконнае шкло. Меў 2 печы для варкі шкла, 2 печы для абпалу гаршкоў, паравы рухавік. Сыравіна прывазная: гліна з Наўгародскай губерні, попел саламяны з Чарнігаўскай губерні, сода з Рыгі, глаўберава соль з Прусіі. У 1862 годзе працавала 195 рабочых.
На прамысловай выстаўцы (Масква, 1859) і Усерасійскай (Масква, 1860) чачэрскае шкло прызнана лепшым і адзначана за добрую якасць.
Літаратура
Катэгорыя:Гісторыя Чачэрска Катэгорыя:Колішнія прадпрыемствы Гомельскай вобласці Катэгорыя:З’явіліся ў 1780 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1879 годзе Катэгорыя:1780 год у Беларусі