Падзеі 5 студзеня: Герцаг Людавіка Сфорца ізноў захапіў Мілан, але неўзабаве быў выгнаны французамі. 17 лютага: Бітва пры Гемінгштэце, дацкае войска не здолела захапіць сялянскую рэспубліку Дзітмаршэн. 22 красавіка: Партугальскі мараплавец Педру Алварыш Кабрал афіцыйна адкрыў Бразілію і заявіў аб правах Партугаліі на гэту краіну. 25 мая: Знік без вестак партугальскі мараплавец Барталамеў Дыяш. 2 ліпеня: Імператар Максіміліян I Габсбург для лепшага кіравання імперыяй падзяліў яе на акругі. 14 ліпеня: Адбылася бітва на рацэ Ведраш паміж войскамі Вялікага Княства Літоўскага і Вялікага княства Маскоўскага. 9 жніўня: Маскоўскія войскі ўзялі Таропец у ходзе маскоўска-літоўскай вайны. 10 жніўня: Партугалец Дыёгу Дыяш дасягнуў вострава Мадагаскар. жнівень: Бітва пры Лепанта, асманскі флот Кемаля Рэіса перамог венецыянцаў, што прычынілася да захопу асманамі Мадона і Карона — «двух вачэй Рэспублікі». 8 кастрычніка: Браслаў атрымаў прывілей на магдэбургскае права. 11 лістапада: Гранадскі дагавор, Людовік ХII і Фердынанд II дамовіліся пра падзел паміж сабой Неапалітанскага каралеўства. 16 лістапада: Пачатак валадарства Го-Кашыуабара, імператара японскага.
Нарадзіліся 24 лютага: Карл V, імператар свяшчэннарымскі 3 лістапада: Бенвенута Чэліні, італьянскі скульптар і ювелір
Памерлі 15 верасня: Джон Мортан, архібіскуп кентэрберыйскі 21 кастрычніка: Го-Цухімікада, імператар японскі