Гаўрыіл (Гаўры́ла) Рама́навіч Дзяржа́він () — выдатны рускі паэт эпохі Асветніцтва, прадстаўнік класіцызма ў літаратуры, які значна яго рэфарміраваў. У розныя гады займаў вышэйшыя дзяржаўныя пасады: кіраўнік Аланецкага намесніцтва (1784—1785), губернатар Тамбоўскай губерні (1786—1788), кабінет-сакратар Кацярыны II (1791—1793), прэзідэнт Камерц-калегіі (з 1794), міністр юстыцыі (1802—1803). Член Расійскай акадэміі ад моманту яе заснавання.
Верш «Правіла жыць» перакладзены Васілём ЗуёнкамГаласы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с..
Ушанаванне памяці Імя Г. Р. Дзяржавіна прысвоена Тамбоўскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту. Вуліцы Дзяржавіна ёсць у Тамбове, Вялікім Ноўгарадзе, Петразаводску, Новасібірску. У 2003 годзе Тамбоўская абласная дума прысвоіла Дзяржавіну званне ганаровага грамадзяніна Тамбоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Казані Катэгорыя:Паэты Расійскай імперыі Катэгорыя:Рускамоўныя паэты