Η, η (назва: ст.грэч. Ήτα — Ета, у візантыйскім і сучасным грэцкім вымаўленні — Іта) — 7-я літара грэчаскага алфавіту. У сістэме грэчаскага алфавітнага запісу лікаў мае лікавае значэнне 8. Паходзіць ад фінікійскай літары «хэц». Ад літары «эта» паходзяць лацінская літара H і кірылічная И разам з Й.
У беларускім мовазнаўстве прынята транскрыпцыя назвы ЭтаУ адпаведнасці з: , што робіць вялікай складанасцю адрозніваць яе ў транслітарацыі ад грэцкай літары Ε, ε (эпсілон).
У сістэме грэка-лацінскай транслітарацыі перадаецца наступнымі спалучэннямі літараў: he, 'e і e.
У сучаснай беларускай практычнай транскрыпцыі з грэчаскай мовы перадаецца як «э», «е», «а», «я», «і», «гі», «гэ», «ге». Правілаў транслітарацыі не існуе, рэдкія даследаванні не даюць поўнай інфармацыі і носяць больш крытычны характар.
Граматычна бліжэй за ўсё да беларускай літары Е і царкоўна-славянскай (гэтаксама як старабеларускай) літары И.
Катэгорыя:Грэчаскія літары