right|thumb|300px|Вядомыя аб'екты пояса Койпера, па даных Цэнтра малых планет. Аб'екты асноўнага пояса паказаны зялёным, рассеянага дыска — аранжавым. Чатыры вонкавых планеты маюць блакітны колер. Траянскія астэроіды Нептуна паказаны жоўтым, Юпітэра — ружовым. Рассеяныя аб'екты паміж Сонцам і поясам Койпера вядомыя як кентаўры. Маштаб паказаны ў астранамічных адзінках. Прабел у ніжняй частцы малюнка выкліканы знаходжаннем у гэтай вобласці паласы Млечнага шляху, якая скрывае цьмяныя аб'екты.

Пояс Ко́йпера (часам таксама званы пояс Э́джварта — Койпера) — вобласць Сонечнай сістэмы ад арбіты Нептуна (30 а. а. ад Сонцы) да адлегласці каля 55 а. а ад Солнца. Хоць пояс Койпера падобны да пояса астэроідаў, ён прыкладна ў 20 раз шырэй і ў 20-200 раз масіўней апошняга. Як і пояс астэроідаў, ён складаецца галоўным чынам з малых целаў, гэта значыць матэрыялу, пакінутага пасля фарміравання Сонечнай сістэмы. У адрозненне ад аб'ектаў пояса астэроідаў, якія галоўным чынам складаюцца з горных парод і металаў, аб'екты пояса Койпера складаюцца галоўным чынам з лятучых рэчываў (называных льдамі), такіх як метан, аміяк і вада. У гэтай вобласці блізкага космасу знаходзяцца прынамсі тры карлікавыя планеты: Плутон, Хаумеа і Макемаке. Акрамя таго, лічыцца, што некаторыя спадарожнікі планет Сонечнай сістэмы, такія як спадарожнік Нептуна — Трытон і спадарожнік Сатурна — Феба, таксама ўзніклі ў гэтай вобласціJohnson, Torrence V.; and Lunine, Jonathan I.; Saturn’s moon Phoebe as a captured body from the outer Solar System, Nature, Vol. 435, pp. 69-71.

З тых часоў, як у 1992 годзе пояс быў адкрыты, лік вядомых аб'ектаў пояса Койпера (аПК) перавысіў тысячу, і мяркуецца, што яшчэ больш за 70,000 аПК з дыяметрам больш 100 км пакуль не выяўлены. Раней лічылася, што пояс Койпера — галоўная крыніца кароткаперыядычных камет з арбітальнымі перыядамі меней 200 гадоў. Аднак назіранні, якія праводзяцца з сярэдзіны 1990-х гадоў, паказалі, што пояс Койпера дынамічна стабільны, і што сапраўдная крыніца гэтых камет — рассеяны дыск, дынамічна актыўная вобласць, створаная накіраваным вонкі рухам Нептуна 4,5 мільярда гадоў назад; аб'екты рассеянага дыска, такія як Эрыда, падобныя на аПК, але адыходзяць па сваіх арбітах вельмі далёка ад Сонца (да 100 а. а.).

Плутон — найбуйнейшы вядомы аб'ект пояса Койпера. Першапачаткова ён лічыўся планетай, але, так як прыналежыць да пояса Койпера, то быў паўторна класіфікаваны як «карлікавая планета». Па складу Плутон нагадвае іншыя аб'екты пояса Койпера, а яго перыяд абароту дазваляе аднесці яго да падгрупы аПК пад назвай «плутына». У гонар Плутона падгрупу з чатырох вядомых на гэты момант карлікавых планет, якія абарочваюцца за арбітай Нептуна, завуць «плутоідамі».

Пояс Койпера не варта змешваць з гіпатэтычным воблакам Оарта, якое размешчана ў тысячы разоў далей. Аб'екты пояса Койпера, як і аб'екты рассеянага дыска, воблака Хілса і воблака Оарта, адносяць да транснептунавых аб'ектаў (ТНО).

Гісторыя Пасля адкрыцця Плутона шматлікія вучоныя меркавалі, што ён не адзіны ў сваім родзе аб'ект. Розныя здагадкі наконт вобласці космасу, цяпер вядомай як пояс Койпера, высоўваліся на працягу некалькіх дзясяткаў гадоў, аднак першы прамы доказ яго існавання быў атрыманы толькі ў 1992 годзе. Паколькі гіпотэзы наконт прыроды Пояса Койпера, якія папярэднічалі яго адкрыццю, былі вельмі шматлікія і разнастайныя, то складана сказаць, хто менавіта першым высунуў падобную гіпотэзу.

Катэгорыі аб'ектаў пояса На 26 мая 2008 года вядома 1077 аб'ектаў транснептунавага пояса, якія падзяляюцца на наступныя катэгорыі:

Класічныя аб'екты: маюць прыблізна кругавыя арбіты з невялікім нахіленнем, не звязаны з рухам планет. Такія аб'екты часам завуць «к'юбівана» у гонар першага прадстаўніка, . На 2004 год былі вядомыя 524 такія аб'екты. Рэзанансныя аб'екты: утвараюць арбітальны рэзананс 1:2, 2:3, 2:5, 3:4, 3:5, 4:5 ці 4:7 з Нептунам. Аб'екты з рэзанансам 2:3 завуцца плутына ў гонар самага вядомага прадстаўніка — Плутона. На 2005 год вядомыя каля 150 плутына і 22 іншыя рэзанансныя аб'екты. Мяркуецца, што плутына складаюць ад 10 да 20 % агульнай колькасці аб'ектаў пояса Койпера, і, такім чынам, агульны лік плутына дыяметрам больш за 100 км складае больш за 30 000. Рассеяныя аб'екты: маюць вялікі эксцэнтрысітэт арбіты і могуць у афеліі аддаляцца ад Сонца на некалькі сотняў астранамічных адзінак. Іх вядома каля 100, агульны лік лічыцца прыкладна роўным 10 000.

Мяркуецца, што аб'екты пояса Койпера складаюцца з лёду з невялікімі прымешкамі арганічных рэчываў, гэта значыць блізкія да каметнага рэчыва.

Сукупная маса насельніцтва пояса Койпера ў сотні разоў перавышае масу пояса астэроідаў, аднак, як мяркуецца, істотна саступае масе воблака Оарта. Лічыцца, што ў поясе Койпера маецца некалькі тысяч целаў дыяметрам больш за 1000 км, каля 7000 з дыяметрам больш за 100 км і як мінімум 450 000 целаў дыяметрам больш за 50 км.

Найбуйнейшыя аб'екты пояса Койпера thumb|center|500px

НумарНазваЭкватарыяльныдыяметр (км)Вялікая паўвось,а. а.Перыгелій,а. в.Афелій,а. а.Перыяд абаротувакол Cолнца (гадоў)АдкрытыНататкі 136199 Эрыда 2330+10/−10Эрыда апынулася не большай Плутона . 67,84 38,16 97,52 559 2003 iМагчыма, адносіцца да аб'ектаў рассеянага дыска. 134340 Плутон 2390 39,45 29,57 49,32 248 1930 i Плутон і Харон утвараюць падвойную сістэму. 136472 Макемаке 1500 +400/−200 45,48 38,22 52,75 307 2005 i 136108 Хаумеа ~1500 43,19 34,83 51,55 284 2005 iПра палеміку наконт даты адкрыцця гл. :en:Controversy over the discovery of Haumea 134340 I Харон 1207 ± 3 39,45 29,57 49,32 248 1978 225088 875-1400 67,3 33,6 101,0 553 2007 i 50000 Квавар ~1100 43,61 41,93 45,29 288 2002 i 90482 Орк 946,3 +74,1/−72,3 39,22 30,39 48,05 246 2004 i Плутына 55565 940 47,1 41,0 53,3 323 2002 i 20000 Варуна 874 42,80 40,48 45,13 280 2000 i 28978 Іксіён < 822 39,70 30,04 49,36 250 2001 i Плутына 55637 681 +116/−114 42,6 36,7 48,6 278 2002 i

Гл. таксама Астэроіды Каметы Рассеяны дыск Воблака Оарта

Літаратура па тэме

Спасылкі спіс транснептунавых аб'ектаў, які штодзённа абнаўляецца

Катэгорыя:Сонечная сістэма