Ї ї — літара кірыліцы. Трынаццатая ва ўкраінскім алфавіце. Прысутнічае ў адным з варыянтаў русінскага. Абазначае ётаваны галосны [ji].

Сустракаецца у пачатку слоў: їдальня, їжак; пасля галосных: аїр, свої; пасля апострафа: солов'їній; пасля мяккага знака: Ананьїв.

Літара аддзялілася ад царкоўнаславянскай І ў XIX стагоддзі, графічна супадаючы з яе двухкропкавым варыянтам.

Ва Украіне ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя Ї выкарыстоўвалася ў якасці моцна памякчаючага І . Напрыклад: дїд, хлїб. Але ў 1928 годзе ва Усходняй, а затым і ў Заходняй Украіне ад такога выкарыстання адмовіліся.

Катэгорыя:Літары кірыліцы