Ніёвэ Рэпублік (, літ. Новая Рэспубліка) — бурская рэспубліка, існаваўшая ў 1884 – 1888.
Гісторыя
У 1884, падчас зулускай грамадзянскай вайны, правадыр зулусаў Дінузулу наняў армію з бураў і брытанцаў, паабяцаўшы перадаць ім каля трэці тэрыторыі Каралеўства Зулу ўздоўж ракі Умфалозі. Пасля перамогі ён стрымаў сваё абяцанне, і 5 жніўня 1884 буры абвясцілі стварэнне Ніёвэ Рэпублік. Прэзідэнтам рэспублікі стаў бурскі генерал Лукас Ёханес Мэер. У 1888 рэспубліка ўвайшла ў склад Трансвааля.
Катэгорыя:Гісторыя ПАР Катэгорыя:Бурскія рэспублікі