Луіс Буньюэль, таксама Луіс БюнюэльВарыянты напісання прозвішча Буньюэль і Бюнюэль у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.3., Мн., 1996, С.339. (, , Каланда, Тэруэль, , Іспанія — , , Мексіка) — іспанскі кінарэжысёр, найбуйнейшы прадстаўнік сюррэалізму ў кінематаграфіі.

Біяграфія Буньюэль нарадзіўся 22 лютага 1900 года ў Арагонскім горадзе Каланда (правінцыя Тэруэль). У 1907—1915 гадах вучыўся ў езуіцкім каледжы ў Сарагосе, з 1917 года — у Мадрыдскім універсітэце, дзе пасябраваў з Сальвадорам Далі і Федэрыка Гарсія-Лоркам.

У 1924—1927 гадах у Парыжы ўдзельнічаў у руху «Авангард», працаваў асістэнтам рэжысёра Ж. Эпштэйна.

У 1936 годзе Буньюэль працаваў аташэ па культуры рэспубліканскай Іспаніі ў Францыі, садзейнічаў пастаноўкам антыфашысцкіх дакументальных стужак.

У 1939 годзе эмігрыраваў у ЗША, быў мантажорам у Галівудзе, супрацоўнікам кінааддзела Музея сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку.

У 1946 годзе Буньюэль перасяліўся ў Мексіку, дзе пазнаёміўся з прадзюсарам Оскарам Дансіж'е. Разам з ім зняў карціну «Вялікае казіно» (, 1946). Трыма гадамі пазней рэжысёр атрымлівае мексіканскае грамадзянства.

Апошні фільм мексіканскага перыяду Буньюэля — «Сімон-пустэльнік» (, 1965).

Перабраўшыся ў Францыю, Буньюэль пачынае супрацоўніцтва з прадзюсарам Сержам Зільберманам.

Буньюэль памёр раніцай 29 ліпеня 1983 года ў Мехіка ад сардэчнай, пячоначнай і ныркавай недастатковасці. Фільмаграфія (1972) «Ціхая прывабнасць буржуазіі» (1974) «Прывід свабоды»

Катэгорыя:Кінарэжысёры Іспаніі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Іспаніі Катэгорыя:Рэжысёры нямога кіно Катэгорыя:Выпускнікі Камплутэнсэ Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Оскар» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі BAFTA Катэгорыя:Мемуарысты