Асвейская сядзіба — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры 2-ой паловы XVIII ст., знаходзіцца ў гарадскім пасёлку Асвея Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі каля паўднёвага берага возера Асвейскае.
Пабудавана ў 1782 г. ў стылі класіцызму ў маёнтку мінскага ваяводы Яна Аўгуста Гільзена, аўтара «Кронікі інфлянцкай», вядомага дабрачынца ў галіне каталіцкага будаўніцтва. З 1786 г. належала графу Шадурскаму.
Архітэктура Двухпавярховы палац з 5 корпусаў і з 4 шырокімі галерэямі меў арыгінальную планіроўку: галоўных увахода было 4, адпаведна порам года; унутраных — 12, па ліку месяцаў; пакояў і залаў — па ліку тыдняў у годзе; вокнаў — па ліку дзён у годзе.
Палац акружаў паркавы масіў, які займаў 40 гектараў (у наш час — 15 га). Парк належыць да пейзажнага тыпу перыяда рамантызму. У парку растуць мясцовыя пароды дрэў: ясень, ліпа, дуб, клён, бярозаОСВЕЙСКАЯ УСАДЬБА . Сярод экзотаў: таполя даўгалістая, таполя белая, таполя валасістаплодная, таполя канадская, лістоўніца сібірская, лістоўніца еўрапейская, спірэі, рабіннік рабіналісты, ружа маршчыністая і іншыя.
Сучасны стан
Сядзіба была разбурана ў 1914 годзе. Засталіся руіны разам з касцёлам і аранжарэяй.
Літаратура
Спасылкі
Праект Віцебскай абласной бібліятэкі ПРЫДЗВІНСКІ КРАЙ: ГІСТОРЫЯ І СУЧАСНАСЦЬ Асвейскі парк
Катэгорыя:Палацава-паркавыя і сядзібна-паркавыя ансамблі Беларусі Катэгорыя:Асвея Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Беларусі Катэгорыя:Славутасці Верхнядзвінскага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм Катэгорыя:З’явіліся ў 1782 годзе Катэгорыя:1782 год у Беларусі