thumb|250px|Старажытнагрэчаская ваза з выявай Персея, Андрамеды і Кето. Кето́ (, у пазнейшым вымаўленні Кіто́) — персанаж грэчаскай міфалогіі, імя якой паходзіць ад слова «кітас» ( — «марская пачвара»), ад якога пайшло і беларускае «кіт».
Роднасныя сувязі Кето — дачка Геі і Понта Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 2, 6; II 4, 2, сына Геі.
Кето была замужам за сваім братам Форкіем, богам бурнага мора.
Дзеці Кето (так званыя фаркіды): дракон Ладан Гесіёд. Тэагонія 333—335, німфа Фаоса, Яхідна (па версіі), граі (Эніё, Пемфрэда і Дэйна), гаргоны (Эўрыяла, Сфена і Медуза) Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 2, 6; II 4, 2-3, сірэны (па версіі), гесперыды (па версіі).
Выгляд Выгляд Кето адрозніваецца ў розных варыянтах легенд. У некаторых яна — прыгожая жанчына (па Гесіёдзе, «прыгожашчакастая» Гесіёд. Тэагонія 238), у іншых — яна з самага нараджэння выродлівая старая, якая ўвасабляе жахі мора.
Роля Кето была багіняй марской бездані, а таксама пачвар, якія насяляюць гэтыя бездані. У некаторых варыянтах легенд Кета сама была пачварай глыбінь.
Кето — марская пачвара, на з'ядзенне якому была выстаўлена Андрамеда. Персей ператварыў яе ў камень Нон. Дзеянні Дыяніса XXXI 9.
Тлумачэнні Па вытлумачэнню, быў цар Кітон, які налажыў даніну на Трою, але быў забіты войскамі Геракла і Лаамедонта Палефат. Аб неверагодным 37. Магчыма, яе імя звязана з хетамі Гиндин Л. А., Цымбурский В. Л. Гомер и история Восточного Средиземноморья. М., 1996. С.117, 283.
Спасылкі Theoi Project — Кето
Катэгорыя:Старажытнагрэчаскія багіні Катэгорыя:Марскія багі Катэгорыя:Катастэрызмы Катэгорыя:Багі