Томас Генры Хакслі (, 4 мая 1825 — 29 чэрвеня 1895) — брытанскі заолаг, папулярызатар навукі і абаронца эвалюцыйнай тэорыі Чарльза Дарвіна (за свае яскравыя палемічныя выступленні ён атрымаў мянушку «Бульдог Дарвіна») . Член (у 1883—1885 гады — прэзідэнт) Лонданскага каралеўскага таварыства. У 1890 годзе ўзнагароджаны ганаровай Медалём Карла Лінея за працяг лінееўскіх традыцый у сучаснай біялогіі.

Працы

Яго даследчыцкія цікаўнасці былі звязанымі з параўнаўчай анатоміяй і магчымасцямі яе эвалюцыйнай інтэрпрэтацыі. Найбольш вядомыя яго дэбаты з Рычардам Оўэнам па пытанню аб ступені анатамічнай блізкасці чалавекападобных малпаў і чалаека (ілюстрацыя з франтыспіса яго твора аб месцы чалаека ў прыродзе на доўгія гады стала папулярным сімвалам дарвінаўскай тэорыі і прататыпам для шмат якіх падобных ілюстрацый і карыкатур). Томас Гекслі адстойваў незалежнасць прафесіянальнай навукі, пабудаванай на прынцыпах матэрыялізму. Для апісання сваіх адносінаў да панаваўшых у той час рэлігійных вераванняў, ён увёў тэрмін агнастыцызм.

Сям’я Гекслі быў заснавальнікам цэлай дынастыі выдатных англійскіх вучоных і дзеячаў культуры. Яго ўнукамі былі пісьменнік Олдас Хакслі, сэр Джуліян Хакслі (вядомы біёлаг-эвалюцыяніст, першы генеральны дырэктар ЮНЕСКА і заснавальнік Сусветнага фонда дзікай прыроды), і сэр Эндру Хакслі (фізіёлаг і Нобелеўскі лаўрэат).

Узнагароды Медаль Дарвіна У 1973 годзе Міжнародны астранамічны саюз надаў імя Хакслі кратару на Бачным баку Месяца.

Гекслі і малпы Епіскап Оксфардскі Сэмюэл Уілберфарс быў адным з праціўнікаў Дарвіна. У чэрвені 1860 года, падчас выступлення на Брытанскім навуковым форуме, ён назваў «Паходжанне відаў» дрэнна напісанай кнігай. У канцы выступлення епікап запытаў Томаса Хакслі, аднаго з прыхільнікаў Дарвіна, па якой лініі — дзядулі ці бабулі — той паходзіць ад малпы. Пазней Гекслі казаў, што ў той момант ён павярнуўся да знаёмага, які сядзеў побач і сказаў: «Бог сам аддаў яго ў мае рукі» ()Leonard Huxley The Life and Letters of Thomas Henry Huxley. — London: Macmillan, 1900. — Vol. 1. — P. 202.. Гекслі адказаў, што аддаў бы перавагу мець у якасці продка малпу, чым балбатлівага чалавека, які ўмешваецца ў навуковыя спрэчкі, аб якіх не мае аніякага ўяўлення. Публікаа напружана чакала, што адкажа яму епіскап, але той пакінуў зал, не сказаўшы ніводнага слова.

Літаратура Философская энциклопедия. М., 1960. т. 1. С. 341. История философиии. Т. 3. М., 1959. С. 453—455. Мартынов Д. Е., Мартынова Ю. А. Янь Фу и Гексли: как «Эволюция и этика» сделалась «теорией природного развития» // Вопросы философии. 2016. № 9. С. 172—177. Ashforth, Albert. Thomas Henry Huksley. Twayne, New York 1969. Ayress, Clarence. Hyxley. Norton, New York 1932. Clodd, Edward. Thomas Henry Huxley. Blackwood, Edinburgh 1902. Huxley, Leonard. Thomas Henry Huxley: a character sketch.Watts, london 1920.

Спасылкі

The Huxley File at Clark University Thomas Henry Huxley; A Sketch of his Life and Work, by P. Chalmers Mitchell, 1900, from Project Gutenberg An examination of the evidence for what was really said by Wilberforce and Huxley in the 1860 debate on Darwinism. A Liberal Education

Катэгорыя:Агнастыцызм Катэгорыя:Заолагі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Эвалюцыяністы Катэгорыя:Прэзідэнты Каралеўскага таварыства Катэгорыя:Члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Біёлагі XIX стагоддзя