thumb|250px|Погляд на сад Нордкірхенскага палаца Нордкірхенскі палац (Schloss Nordkirchen) — барочны палацава-паркавы ансамбль у Нордкірхене (Вестфалія). Будаваўся на месцы рэнесанснага «замка на вадзе» з 1703 па 1734 гг. мюнстэрскімі біскупамі з сямейства Плетэнбергаў. У турыстычных буклетах атрымаў мянушку Вестфальскі Версаль, хоць вонкавым выглядам больш нагадвае галандскі Хет Лоа.

Пасля секулярызацыі біскупскіх уладанняў палац належаў княжацкім родам Эстэрхазі і Арэнбергаў, пакуль у 1959 годзе яго не выкупілі ўлады зямлі Паўночны Рэйн — Вестфалія. Цагляны будынак стаіць на штучным востраве квадратнай формы, па вуглах якога пастаўлены садовыя павільёны. Рэгулярны парк упрыгожаны барочнымі статуямі, некаторыя з якіх былі абноўлены ў першыя гады XX стагоддзя.

Літаратура Stefan Buske: Schloss Nordkirchen. (DKV-Kunstführer 597), 3rd ed. Deutscher Kunstverlag, Munich/Berlin 2008. ISBN 978-3-422-02122-8. Karl E. Mummenhoff: Schloß Nordkirchen (Westfälische Kunst), 2nd ed. Deutscher Kunstverlag, Munich/Berlin 1979. ISBN 3-422-00115-8. Karl E. Mummenhoff: «Das Schloß Nordkirchen von 1918 bis 1976», Westfalen 56 (1978) pp 146—173.

Катэгорыя:Палацава-паркавыя ансамблі Катэгорыя:Вестфалія Катэгорыя:Палацы Германіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1734 годзе Катэгорыя:Нордкірхен Катэгорыя:1734 год у Еўропе Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Германіі