Падзеі 25 сакавіка: Заключана Наўгародскае перамір'е, завяршылася Руска-шведская вайна (1554—1557). 1 красавіка: Жыгімонт II Аўгуст падпісаў «Уставу на валокі», пачатак правядзення зямельнай рэформы ў ВКЛ. 1 жніўня: Ліквідавана каталіцкая Упсальская архідыяцэзія ў Швецыі. 14 верасня: Паміж ВКЛ і Інфлянтамі заключаны Пазвольскі дагавор. 3 снежня: У Эдынбургу падпісаная «Канграгацыя Бога», дакумент, які паклаў пачатак Рэфармацыі ў Шатландыі і стварэнню прасвітарыянскай царквы.

Нарадзіліся 16 жніўня: Агасціна Карачы, італьянскі мастак.

Памерлі 19 лістапада: Бона Сфорца, каралева польская і вялікая княгіня літоўская, другая жонка Жыгімонта I Старога, маці Жыгімонта II Аўгуста.