Махамад Наджыбула (, — , ) — афганскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, дыпламат, Старшыня Рэвалюцыйнага Савета (1986-1987) і Прэзідэнт Афганістана (1987-1992).

Біяграфія Скончыў Кабульскі ўніверсітэт (1975). 3 1965 член Народна-дэмакратычнай партыі Афганістана (НДПА), кіраваў нелегальным Дэмакратычным саюзам студэнтаў. Член ЦК НДПА з 1977, Палітбюро ЦК з 1981. Пасля прыходу НДПА да ўлады (красавік 1978) старшыня яе Кабульскага камітэта, пасол Афганістана ў Іране. У 1979—85 кіраўнік Службы дзяржаўнай інфармацыі (дзяржбяспекі). 3 лістапада 1985 сакратар ЦК, з мая 1986 генеральны сакратар ЦК НДПА, у 1990—92 — Партыі айчыны. У 1987—92 Прэзідэнт Афганістана. Праводзіў палітыку «нацыянальнага прымірэння», спрыяў пераўтварэнню палітычнага і сацыяльнага жыцця краіны. Пасля вываду савецкіх войск узначаліў Вышэйшы савет абароны айчыны (1989—92). У красавіку 1992 падаў у адстаўку, быў вымушаны хавацца ў прадстаўніцтве ААН у Кабуле. Пасля эахопу Кабула талібамі ў верасні 1996 пакараны смерцю.

Літаратура Наджыбула //

Катэгорыя:Марксісты Катэгорыя:Прэзідэнты Афганістана Катэгорыя:Дыпламаты Афганістана Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Афганістана Катэгорыя:Пакараныя смерцю рэвалюцыянеры Катэгорыя:Забітыя прэзідэнты Катэгорыя:Павешаныя Катэгорыя:Члены НДПА