Уладзіслаў Іванавіч Дыбоўскі (, маёнтак Адамарын, Вілейскі павет, цяпер Валожынскі раён — ) — расійскі, беларускі і польскі заолаг, батанік, палеантолаг, мінералог і фалькларыст. Доктар мінералагічных навук (1878). Брат Бенедыкта Дыбоўскага.
Біяграфія З сярэднезаможнага шляхецкага роду Дыбоўскіх Менскага павету былога Вялікага Княства Літоўскга. Нарадзіўся ў былым маёнтку Адамарын Вілейскага павета Мінскай губерні.
Скончыў у 1862 годзе Дэрпцкі ўніверсітэт. За ўдзел у паўстанні 1863—1864 гадоў прыгавораны да зняволення. 3 1871 года працаваў у Дэрпцкім універсітэце. У 1878 годзе пераехаў на Навагрудчыну. Даследаваў выкапнёвыя рэшткі Усходняй Прыбалтыкі, Сібіры, флору і фаўну Навагрудскага павета і іншых частак Расійскай імперыі.
Збіраў беларускі фальклор. У штогодніку «Zbiór Wiadomości do Antropologii Krajowej» («Зборнік паведамленняў па айчыннай антрапалогіі») апублікаваў «Беларускія прыказкі з Навагрудскага павета» (т. 5, 1881, 768 тэкстаў)Przysłowia białoruskie z powiatu Nowogródzkiego: zebrał Dr. Władysław Dybowski // Zbiór Wiadomości do Antropologii Krajowej. Kraków, 1881. T. 5., «Беларускія загадкі з Мінскай губерні» (т. 10, 1886, 112 тэкстаў)Zagadki białoruskie z gub. Mińskiej: zebrał Dr. Władysław Dybowski // Zbiór Wiadomości do Antropologii Krajowej. Kraków, 1886. T. 10..
Памёр 27 ліпеня 1910 года. Пахаваны ў Войнаве (былы фальварак на тэрыторыі сучаснага Навагрудскага раёна).
Працы Studien über die Spongien des Russischen Reiches mit besonderer Berücksichtigung der Spongienfauna des Baikalsees (Petersburg, 1880), Monographie der Spongilla sibirica (Dorpat, 1884), Die Gasteropoden Fauna du Baicalsees (Petersburg, 1875), Supplement a la faune des Mollusques du lac Baical (Petersburg, 1909).
Працы па беларускай тэматыцы Арт. «Беларускія прыказкі з Навагрудскага павета» (1881) Арт. «Беларускія загадкі з Мінскай губерні» (1886)
Літаратура
Спасылкі
Уладзіслаў Катэгорыя:Фалькларысты Беларусі Катэгорыя:Фалькларысты Польшчы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Валожынскім раёне Катэгорыя:Мінеролагі Беларусі Катэгорыя:Палеантолагі Беларусі Катэгорыя:Батанікі Беларусі Катэгорыя:Заолагі Беларусі