Марскія іголкі, іголкавыя (Syngnathidae) — сямейства рыб атрада колюшкападобных (пучкашчэлепных).

Апісанне Сямейства аб’ядноўвае каля 50 родаў (у т.л. марскія конікі, рыбы-ігалкі, марское шыла і інш.), больш за 200 відаў. Пашыраны ва ўсіх акіянах, некаторыя віды — у прэсных вадаёмах.

Даўжыня да 60 см. Цела ўкрыта касцянымі кольцамі. Галава з доўгім труб­кападобным ры­лам. Шчэлепы ў выглядзе ма­лень­ких пуч­коў, прымацаваных да ру­дыментарных шчэлепных ду­г. Афарбоўка зменлівая. Ёсць спінны плаўнік, у некаторых відаў — грудныя і хваставы.

Кормяцца планктонам, ракападобнымі, маляўкамі рыб. Самка адкладвае ікру (каля 100 ікрынак) парцыённа ў вывадковую камеру самца, якая знаходзіцца ў бруш­ным або хваставым аддзеле це­ла.

Літаратура