Джон Рэ́скін, або Раскін (; ) — англійскі тэарэтык мастацтва, гісторык, публіцыст.
Біяграфія Скончыў у 1839 годзе Оксфардскі ўніверсітэт. Выкладаў у 1-м Рабочым каледжы. Быў паслядоўнікам Т. Карлайля. У творах «Сучасныя жывапісцы» (т. 1—5, 1843— 1860), «Сем светачаў архітэктуры» (1849), «Камяні Венецыі» (т. 1—3, 1851—53), «Палітычная эканомія мастацтва» (1857) развіваў канцэпцыю адзінства прыгажосці і дабрыні А. Шэфтсберы. Выступаў з рамантычнай крытыкай капіталістычнай цывілізацыі, варожай мастацтву як сінтэзу прыроды, прыгажосці і высокай маральнасці, заклікаў да адраджэння сярэдневяковай ручной працы, калектыўных форм мастацкай творчасці. Паўплываў на фарміраванне эстэтычных поглядаў прэрафаэлітаў (кнігп «Прэрафаэлітызм», 1851). Быў блізкі да У. Морыса, удзельнічаў у стварэнні яго мастацка-прамысловых майстэрняў. Рабіў малюнкі і акварэлі.
Важныя працы Сем свяцільняў архітэктуры (1849) Прэрафаэлітызм (1851) Камні Венецыі (1851—1853)
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Пісьменнікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Крытыкі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Мастакі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Мастакі XIX стагоддзя Катэгорыя:Тэарэтыкі архітэктуры