Святаслаў Тэафілавіч Рыхтэр (; 7 (20) сакавіка 1915, Жытомір — 1 жніўня 1997) — савецкі і расійскі піяніст, культурны і грамадскі дзеяч, адзін з найбуйнейшых музыкантаў XX стагоддзя.
Незвычайна шырокі рэпертуар піяніста ахопліваў сачыненні ад музыкі барока да кампазітараў XX стагоддзя, нярэдка ён выконваў цэлыя цыклы твораў, як, напрыклад, «Добра тэмпераваны клавір» Баха. Прыкметнае месца ў яго творчасці займалі творы Гайдна, Шуберта, Шапэна, Шумана, Ліста і Пракоф’ева. Выкананне Рыхтэра адрозніваецца тэхнічнай дасканаласцю, глыбока індывідуальным падыходам да твора, пачуццём часу і стылю.
Спасылкі https://pushkinmuseum.art/museum/buildings/richter/index.php?lang=ru - сайт Мемарыяльнай кватэры Рыхтэра https://www.instagram.com/richtertower/?hl=ru - Instagram Мемарыяльнай кватэры Рыхтэра
Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты СССР Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Расіі Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Украіны Катэгорыя:Памерлі ад інфаркту міякарда Катэгорыя:Піяністы СССР Катэгорыя:Піяністы Расіі Катэгорыя:Піяністы Украіны Катэгорыя:Асобы на банкнотах Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Тарусы