Судзімонт Доргевіч (1390-яНасевіч В. Л. Генеалагічныя… — пасля 1440) — літоўскі баярын, вялікі чашнік літоўскі (зг. 1409), староста крэўскі (1433—1434).
Сын Доргія, магчыма, але няпэўна тоеснага Доргію, аднаму са сведак Віленска-Радамскай уніі ў 1401 годзе. Пазнейшыя крыніцы называюць таго Доргія братам Осціка. Зыходзячы з генеалагічных легенд, дакументальных і тапанімічных звестак Уладзіслаў Сямковіч прапанаваў гіпатэтычную генеалогію братоў, паводле яе, яны сыны Сірпуція, які мог быць нашчадкам іншага Сірпуція, брата вялікага князя Трайдзеня. Аднак, Сямковіч у значнай ступені грунтаваў сваю гіпотэзу на так званай уставе Альгерда пра крэваў, якую лічаць фальсіфікатам Тэадора НарбутаГл. тэкст дакумента з каментарамі на сайце «Гісторыя Беларусі IX—XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы»: http://starbel.narod.ru/d004.htm . Схема паводле гіпотэзы Сямковіча пададзена ніжэй.
У кожным разе, імаверна, Судзімонт быў стрыечным братам Радзівіла Осцікавіча. Служыў вялікаму князю Вітаўту пры якім і ўзвысіўся.
У 1431 годзе быў паслом вялікага князя Свідрыгайлы да польскага караля Уладзіслава Ягайлы. Удзельнічаў у заключэнні 1.9.1431 года перамір’я ў Чартарыйску, якім завяршылася Луцкая вайна 1431 года. Удзельнічаў у заключэнні Скірстымонскага дагавора 1432 года з Лівонскім ордэнам. Пасля перавароту Жыгімонта Кейстутавіча ў 1432 годзе стаў на яго бок у феадальнай вайне 1432—1437 гадоў. Як староста крэўскі ўдзельнічаў у заключэнні Гарадзенска-Троцкай уніі 1432—1433 гадоў. У 1434 годзе быў адным з паслоў вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча на перамовах з Тэўтонскім ордэнам у Рацёнжку.
За службу вялікім князям атрымаў шэраг маёнткаў, бо́льшая іх частка вылучана са складу Лагойскага княстваУ складзе…. Так, 15 жніўня 1434 года Судзімонт атрымаў сёлы Хожава, Палачаны, Лучаны і двор над ракой Качутай (Лучаны і рака Качута не лакалізаваны). Таксама яму належала Талятава каля Крэва. У 1440-х гадах атрымаў таксама 22 сялянскія службы («человеков») са складу Аболецкай воласціНасевіч В. Л. Лукомль і….
На дакуменце 1434 года захавалася пячатка Судзімонта з яго кляйном (геральдычным знакам).
У шлюбе з невядомай на імя і паходжанне жонкай, меў трох сыноў — Алехну, Мікалая Кміту і Івашку (Яна), яны карысталіся гербам «Трубы».
Памяць
У 1998 годзе Смалявічам, упершыню згаданым каля 1448 года як уладанне Доргевіча, нададзены герб, у правым чырвоным полі якога выяўлены срэбны знак Судзімонта.
Крыніцы
Літаратура Antoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. Dzieje mitu i meandry historiografii. — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2011. ISBN 978-83-7181-641-3. — S. 125—127; Korczak Lidia. Sudymunt Dorgiewicz h. własnego // PSB. T. XLV/3. Warszawa; Kraków, 2008. S. 353—354. Petrauskas R. Lietuvos diduomenė XIV a. pabaigoje — XV a. — Aidai. ISBN 9955-445-67-X; Насевіч В. Л. Генеалагічныя табліцы старадаўніх княжацкіх і магнацкіх беларускіх родаў. — : БелЭн, 1993. Насевіч В. Л. Лукомль і Лукомльская воласць // Гістарычна-археалагічны зборнік. — № 4. — , 1994. — С. 161—186. Полехов Сергей. Наследники Витовта. Династическая война в Великом княжестве Литовском в 30-е годы XV века. М.: Индрик, 2015. 711 с., ил. У складзе Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Смалявіцкага раёна і горада Жодзіна. — : БЕЛТА, 2000.
Катэгорыя:Баяры літоўскія Катэгорыя:Старосты крэўскія Катэгорыя:Прыхільнікі Жыгімонта Кейстутавіча Катэгорыя:Судзімонтавічы Катэгорыя:Чашнікі вялікія літоўскія