Эпілепсія ( ад έπιλαμβάνω — нападаю) — псіхічнае захворванне з хранічным цячэннем, якое характарызуецца прыступамі засмучэнняў свядомасці, што ў асноўным суправаджаюцца агульнымі курчамі.
Эпілептычны прыпадак пачынаецца раптоўна, часам у хворага ўзнікае прадчуванне яго (так званая эпілептычная аўра), галаўны боль, раздражняльнасць і да таго падобнае.
Адрозніваюць генуінную падучую хваробу (прыроджаная, праўдзівая, або эпілептычнага хвароба) і сімптаматычную (выкліканыя захворваннямі галаўнога мозгу — пухлінамі, траўмамі, хранічным алкагалізмам, інфекцыйнымі захворваннямі і інш.)
Пры эпілепсіі парушаецца дзейнасць нервовай сістэмы, змяняецца псіхіка, зніжаюцца разумовыя здольнасці.
Гэтак званы вялікі эпілептычны прыпадак суправаджаецца курчамі ўсёй мускулатуры, могуць спыніцца дыханне (твар становіцца сінім, з рота выцякае пена), наступіць міжвольныя мачавыпусканне і дэфекацыя. Пасля прыпадку хворы засынае.
Пры г. зв. малым прыпадку (доўжыцца некалькі секунд) засмучаецца свядомасць, але курчаў няма - напрыклад, абсанс.
Існуюць таксама іншыя формы эпілепсіі.
Лячэнне эпілепсіі з’яўляецца строга індывідуальным, комплексным.
Спасылкі
Факты пра эпілепсію, інстытут вывучэння эпілепсіі Даведнік па псіхіятрыі (1985) / Эпілепсія Знакамітыя людзі, якія пакутавалі эпілепсіяй
Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы