Саўт-Рывер () — бора ў акрузе Мідлсекс, штат Нью-Джэрсі, ЗША. Насельніцтва 15,7 тыс. чал. (2009).

Гісторыя

Паселішча ў ваколіцах Саўт-Рывера, у сярэдняй частцы штата Нью-Джэрсі, заснавана ў 1720 годзе, але толькі ў 1897 годзе набыло выгляд, у якім існуе цяпер. Тады ж, у канцы ХІХ ст., пачаўся імклівы рост насельніцтва, чаму спрыялі і эмігранты з Еўропы. У 1890 годзе ў Саўт-Рыверы жылі 1796 чалавек, у 1900 годзе — 2792, у 1910 — 4772, у 1915 — 6691. Такім чынам за 25 гадоў насельніцтва горада вырасла больш як у 3 разы. Прыток эмігрантаў працягнуўся ў 1920-я гады, а таксама пасля Другой сусветнай вайны. У 1950 годзе ў Саўт-Рыверы жыло 11308 чалавек, у 2000 — 15322.А. Гардзіенка (2010)

Беларусы ў Саўт-Рыверы

Саўт-Рывер з’яўляецца адным з цэнтраў беларускай эміграцыі. Беларусы сталі перасяляцца сюды ў канцы ХІХ ст. У пачатку ХХ ст. славянскія выхадцы з Беларусі складалі ў Саўт-Рыверы да траціны насельніцтва, засяліўшы пераважна паўднёвую частку горада. Менавіта эмігранты з ваколіц Маладзечна і Вілейкі пабудавалі царкву Святых Пятра і Паўла, тады ў юрысдыкцыі РПЦ. Беларусізаваўся Саўт-Рывер у пачатку 1950-х гадоў з перасяленнем у яго некалькіх дзясяткаў беларускіх эмігрантаў з лагераў для перамешчаных асоб у Германіі. Беларусы заснавалі прыход Св. Ефрасінні Полацкай у юрысдыкцыі канстанцінопальскага патрыярхату, збудавалі царкву Св. Ефрасінні Полацкай, Беларуска-амерыканскі культурны цэнтр. У Саўт-Рыверы дзейнічалі, і дзейнічаюць зараз, некалькі грамадскіх і сацыяльных арганізацый, выдаваліся газеты і часопісы, напр. «Беларус у Амерыцы», часопіс «Беларуская думка» выходзіць і па сёння. У межах горада знаходзяцца асобныя беларускія могілкі.

У 1974 годзе ў Саўт-Рыверы быў усталяваны помнік «Змагарам за вольную Беларусь». У ліпені 2019 годзе помнік абноўлены, бо моманту ўсталявання ён моцна састарэў, фарбы аблупіліся.https://novychas.by/zamezza/belarusy-u-zsza-adnavili-pomnik-belaruskim-zmahara Беларусы ў ЗША аднавілі помнік беларускім змагарам

Штогод арганізуецца Беларуска-амерыканскі фестываль у Саўт-Рыверы.

Вядомыя асобы Рыгор Арцюшэнка (1927—2004), беларускі грамадска-палітычны дзеяч Радаслаў Астроўскі (1887—1976), беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, 1-ы прэзідэнт БЦРPiotrowski, Thaddeus M. Poland’s Holocaust: Ethnic Strife, Collaboration With Occupying Forces and Genocide in the Second Republic, 1918—1947, p. 157., 1998. ISBN 0786403713. Accessed November 27, 2012. «Astrouski, who emigrated to Argentina, was the last to arrive in South River.» Ксаверы Барысавец (1908—1998), беларускі грамадскі дзеяч, кампазітар Міхась Бахар (1929—2007), беларускі грамадска-палітычны дзеяч Уладзімір Брылеўскі (1917—2002), беларускі грамадскі дзеяч Юрка Віцьбіч (1905—1975), беларускі грамадскі дзеяч, пісьменнік, публіцыст, краязнавец і дзеяч эміграцыі ў Амерыцы Янка Золак (1912—2000), беларускі паэт, грамадскі дзеяч Міхась Кавыль (1915—2017), беларускі паэт, рэдактар, грамадскі дзеяч Барыс Кіт, беларускі грамадскі дзеяч, педагог, матэматык, фізік, канструктар амерыканскай ракетнай тэхнікі Святаслаў Коўш (1916—1997), беларускі рэлігійна-грамадскі дзеяч, пісьменнік Рыгор Крушына (1907—1979), беларускі паэт, празаік, крытык Мікалай Лапіцкі (1907—1976), беларускі рэлігійна-грамадскі дзеяч, праваслаўны святар, публіцыст, педагог , пісьменнік, сцэнарыст тэлесерыяла Сімпсаны.Hart, Jolene. «Doh! TV writer one of two grads honored: Co-producer of ABC shows, TV writer returns to South River» , Old Bridge Suburban, November 13, 2003. Accessed February 6, 2011. «The entrance to South River may not yet post signs heralding, Birthplace of Frank Mula, but there are more than a few ways Mula has earned recognition as a local celebrity.» Пётр Орса (1898—1990), беларускі грамадска-палітычны дзеяч Пётр Андрэевіч Палягошка (1893—1961), аўтар успамінаў пра пачаткі функцыянавання ГУЛАГ. Аляксандр Русак (1907—1957), беларускі грамадскі дзеяч, інжынер Вячаслаў Селях-Качанскі (1885—1976), беларускі оперны спявак (драматычны барытон-бас), музычна-драматычны і тэатральны дзеяч Аляксей Сянкевіч (1904—1991), беларускі грамадскі дзеяч. Аляксандр Сільвановіч (1937—2007), беларускі (у эміграцыі) грамадскі дзеяч Часлаў Ханяўка (1909—1988), беларускі грамадскі дзеяч Віталь Цярпіцкі (1923—2017), беларускі грамадскі дзеячПамёр Віталь Цярпіцкі , пісьменніца

Спасылкі А. Гардзіенка. Беларускі асяродак у Саўт-Рыверы (ЗША)

Катэгорыя:Населеныя пункты Нью-Джэрсі