Манастыр Святой Кацярыны (Сінайскі манастыр, , ) — адзін з самых старажытных бесперапынна дзеючых хрысціянскіх манастыроў у свеце. Заснаваны ў IV стагоддзі ў цэнтры Сінайскага паўвострава ля падножжа гары Сінай (біблейская Харыў). Умацаваны будынак манастыра пабудаваны па загадзе імператара Юстыніяна ў VI стагоддзі. Насельнікамі манастыра ў асноўным з'яўляюцца грэкі праваслаўнага веравызнання.

Першапачаткова называўся манастыром Праабражэння або манастыром Неапалімай купіны. З XI стагоддзя, у сувязі з распаўсюджваннем шанавання святой Кацярыны, мошчы якой былі здабыты Сінайскім манахамі ў сярэдзіне VI стагоддзя, манастыр атрымаў новую назву — манастыр Святой Кацярыны.

У 2002 годзе манастырскі комплекс быў уключаны ЮНЕСКА ў спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны.

Гл. таксама

Сінайскі кодэкс Іаан-Зосім (грузінскі манах і багаслоў, які значную частку жыцця правёў у Манастыры Святой Кацярыны)

Спасылкі

Афіцыйны сайт манастыра святой Кацярыны Збор абразоў манастыра Збор абразоў манастыра Early Icons from St. Catherine’s, The Sinai П., архим. Взаимоотношенията между България и Синайския манастир «Св. Екатерина». — В: Мир Православия. Вып. 6. К 15-летнему юбилею Волгоградской епархии Русской Православной Церкви. Волгоград, 2006, 469—476

Катэгорыя:Манастыры Егіпта Катэгорыя:Праваслаўныя манастыры Катэгорыя:Архітэктура Візантыі Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Егіпце Катэгорыя:Сінайская праваслаўная царква Катэгорыя:Сінайскі паўвостраў Катэгорыя:Пабудовы Юстыніяна I