Беларускае аб'яднанне ў Новым Паўднёвым Уэльсе («надпалітычнае»). Заснавана 28 студзеня 1950 г. у Сіднеі, афіцыйна зарэгістравана 25 сакавіка 1950 г.
Мела на мэце аб'яднанне беларусаў і іх прэзентацыю на міжнацыянальных мерапрыемствах. Выдавала першыя нумары інфармацыйнага бюлетэня Беларускага аб'яднання ў Новым Паўднёвым Уэльсе «Новае Жыцьцё». У кастрычніку 1950 г. ператворана ў Беларускае аб’яднанне ў Аўстраліі.
Старшыні Уладзімір Клуніцкі 28.01 – 10.1950
Літаратура Антух, М. Я ўмею за сябе пастаяць / Мікола Антух // Адзінец, А. Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў: зборнік успамінаў / Аляксандр Адзінец. – Мн.: Медисонт, 2007. – 704 с., с. іл. – (Бібліятэка Бацькаўшчыны: Кніга 11). – С. 17 – 25. Калодка, А. Беларусы ў Аўстраліі / Аляксандар Калодка // Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі / Укл. Л.Юрэвіч. – Нью-Ёрк: БІНІМ, 1999. – 361 с. – С. 328 – 339. Гардзіенка, Н. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары / Натальля Гардзіенка; Прадмова І.Сурвіллы. – Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. – 468 с., арк. – (Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 3). – С. 444 – 445.
Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Аўстраліі Катэгорыя:Беларусы ў Сіднеі Катэгорыя:1950 год у Аўстраліі