Мі́хай Ба́біч (, , Сексард — , ) — венгерскі паэт, пісьменнік і перакладчык.

Біяграфія Бабіч нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і. З 1901 па 1905 год ён вучыўся ў Будапешцкім універсітэце па спецыяльнасці настаўніка. Некаторы час ён працаваў настаўнікам у школах гарадоў Бая, Сегеда, Будапешта і Фагараша. З 1908 года ён стаў займацца літаратурай. У 1916 годзе ён стаў адным з рэдактараў венгерскага літаратурнага часопіса «Захад» (венг. Nyugat).

Творчасць Яго першы зборнік быў выдадзены ў 1908 годзе, і ён зваўся «Лісце з вянка Ірысіна». Пазней ён выпусціў зборнікі «Рэчытатыў» (1916), «Востраў і мора» (1925) і «У гонцы з гадамі» (1928).

Бабіч таксама пераклаў на венгерскую мову творы «Боская камедыя» Дантэ Аліг’еры, «Бура» Уільяма Шэкспіра і некалькі твораў, напісаных на латыні.

У некаторых сваіх творах Бабіч выступае супраць войнаў і імперыялізму. І ў сваім лепшым творы «Кніга Іоны», напісаная ім незадоўга да смерці ён пратэставаў супраць фашызму.

Спасылкі

Катэгорыя:Паэты Венгрыі Катэгорыя:Пісьменнікі Венгрыі Катэгорыя:Перакладчыкі Венгрыі